На данной странице собраны познавательные белорусские народные стихи, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.

 

Белорусские народные стихи 

СОН
 
Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне!
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.
Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.
Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.
І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.
 
***
 
Песня філарэтаў
 
Гэй, знікні, суму хмара!
Жывём мы толькі раз.
Хай залатая чара
Нямарна вабіць нас.
 
Пускай яе па кругу,
Падай у рукі другу,
Бяры і пі да дна,
Дзе глыб жыцця відна.
 
І не мялі пустое -
У чары польскі мёд.
Спявайма толькі тое,
Што родны склаў народ.
 
У пыл бібліятэкі
Ты лез, каб сёння жыць,-
Гуляць і піць, як грэкі,
І як рымлянін - біць!
 
Юрыстам, як дарунак,
Стаў келіх кругавы.
Падай цяпер руку нам,
А заўтра дай правы.
 
Не ўзніме красамоўства
Свабоды змагароў.
Дзе мужнасць і сяброўства,-
Браты, не трэба слоў!
 
Хто гне метал і паліць -
Расплавіць працай час.
У залатым метале
Кіпіць віно для нас.
 
Той хімік па прызванню,
Мудрэц і жыццялюб,
Хто можа мёд кахання
Цягнуць з дзявочых губ.
 
Планет шляхі-дарогі
Усе змераўшы як след,
Быў без апоры ўбогім
Славуты Архімед.
 
Калі захоча зрушыць
Цяпер зямлю Н'ютон,
Хай злічыць нашы душы
І - хопіць! - скажа ён.
 
Вучоным цыркуль мілы
І мёртвы бляск свяціл.
Для нас намераў сіла
Праўдзівей меры сіл.
 
Наш цыркуль - сэрцаў вера,
Імкненняў ясны дух.
Дабро - адна ў нас мера,
І дружба - болей двух.
Гэй, згінь ты, суму хмара!
Жывём мы толькі раз.
Стаіць, чакае чара,
Ды не чакае час,
Кроў студзіць, скроні беліць.
 
Закрэсліць вечнасць нас,
Закрыўшы вочы Фелі...
Вось філарэтаў сказ!
 
***
 
ВАСIЛЕЙКА
 
За гарою каменою,
Шчодры вечар Васілею.
 
Стаіць цэрква з трох верхамі,
Шчодры вечар Васілею.
 
З трох верхамі з трох вокнамі,
Шчодры вечар Васілею.
 
Першы вершык ясен месяц,
Шчодры вечар Васілею.
 
Другі вершык ясна сонца,
Шчодры вечар Васілею.
 
Трэці вершык сам Гаспоць Бог,
Шчодры вечар Васілею.
 
За гарою каменою,
Шчодры вечар Васілею.
 
Стаіць цэрква з трох верхамі,
Шчодры вечар Васілею.
 
З трох верхамі, з трох вокнамі,
Шчодры вечар Васілею.
 
***
 
А ЦI ДОМА - СВЯТЫ ВЕЧАР
 
А ці дома, дома
Сам пан гаспадар,
Святы вечар добрым людзям.
 
А калі ён дома,
Хай выйдзе ва двор,
Святы вечар добрым людзям.
 
Хай выйдзе ва двор,
Зазірне ў шчэдры бор,
Святы вечар добрым людзям.
 
Што ў шчэдрым бару
Ды шуміць і гудзе,
Святы вечар добрым людзям.
 
Ды шуміць і гудзе,
Два раёчкі ляця,
Святы вечар добрым людзям.
 
Першы раё чаок,
Ды нясе гаршочак,
Святы вечар добрым людзям.
 
Другі раё чаок,
Ды нясе мядочак,
Святы вечар добрым людзям.
 
Вы тужыце
Ды сыноў жаніце,
Святы вечар добрым людзям.
 
Сьвечкі сукайце,
Ды дачок аддавайце,
Святы вечар добрым людзям.
 
А ці дома, дома
Сам пан гаспадар,
Святы вечар добрым людзям.
 
А калі ён дома,
Хай выйдзе на двор,
Святы вечар добрым людзям.
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Белорусские народные стихи