На данной странице собраны познавательные стихи про родину на белорусском языке, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.
 

Стихи про родину на белорусском языке

Далёка ты, мая зямля-матуля.
I цяжка жыць, не бачачы цябе,
Не знаючы, што дзень наступны суліць,
Што ноч нясе, стаіўшыся ў журбе.
 
I колькі раз у змушанай разлуцы
Я мыслямі, душою к табе плыў!
Як сірата, я прагнуў прыгарнуцца
Да ўлоння лук, да шуму тваіх ніў.
 
Ідзе мой шлях — то звілісты, то роўны —
К апошняму прытулку на зямлі,
I многа з'яў, падзей, як сон, чароўных
У прошлае навекі адплылі.
 
Гляджу на іх, на раніцы і весны,
На хоры мар, юнацтва майго сны.
Мне свет тады здаваўся вузкім, цесным,
I новае шукаў я стараны.
 
I шкода іх, дзянніц, палаўшых жарам,
I касавіц, і пройдзеных дарог,
I тых вятроў, што рваліся з-пад хмары
I сеялі брыльянты на мурог.
 
Звіняць, пяюць, як струны арфы гожай,
Вільготны луг, прасторы над зямлёй,
А ты плывеш, бы хваля ў падарожжы,
Агорнуты спакоем, цеплынёй.
 
Ідзеш, глядзіш — і што ты ў гмаху-свеце!
Былінка кволая, малеча, пыл,
Павейвае густы лагодны воцер,
Ты чуеш пах зямляных яго крыл.
 
Стаяць бары. Дубы, нібы магнаты,
Над рэкамі разгортваюць шатры,
А лазнякі спраўляюць сваё свята,
I штосьці сніць іх лісце ў гушчары.
 
А даль зямлі празрыстаю сінечай
Атульвае лясы, гаі, луку,
I, смужны плашч накінуўшы на плечы,
Ляжаць шляхі ў бярозавым вянку.
 
Такая ты, зямля, мая матуля,
I вы, малюнкі роднае зямлі!
Эх, шмат чаго вы бачылі і чулі,
Спрадвечныя дарогі і палі!
 
Такіх жа бед, што сёння налучылі
Цябе, мой край, не ведаў ты вавек:
Пякельных мук твае страшнейшы былі —
Фашысцкі звер пагрыз цябе, пасек.
 
Ты зранена, зямля, мая матуля,
I кроўю ўся ты шчодра паліта,
Але твой стан чужынцы не сагнулі,
Не ўстрашыла фашысцкая пята.
 
Зямля мая! Разлучаны з табою,
Табой дышу, табою я жыву.
Прад вамі ж, воіны, байцы-героі,
Я ў радасці схіляю галаву.
 
Зямля мая, краіна непакоры!
Ты голас мой пачуў у шуме гроз:
З табою я дзялю пакуты, гора,—
З дзяцінства я з тваім злучыў свой лёс.
 
Дык вер жа, вер, зямля, мая матуля:
Наш ясны дзень не змеркнуў, не пагас,
I далі сінь зноў ласкай нас атуліць,
I прыйдзе нам збавення светлы час.
 
Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:
Малю свой лёс я толькі аб адным —
Сабрацца зноў у радасны свой вырай,
Каб слодыч мар адчуць нутром зямным;
 
Злучыцца зноў з табой, мая матуля,
Абняць цябе, шчакой прыльнуць да ран,
Да свежых ран, што свет ускалыхнулі,
I сведкай стаць, як прошласці курган.
 
***
 
МАЯ   ЗЯМЛЯ
           
Зямля  маіх бацькоў і продкаў,
Зямля Купалы*, Коласа* зямля!
Азёрамі вачэй глядзіш самотна…
Ты, сэрцу мілая, заўжды такой была!
 
Душы тваёй не вытапталі войны,
Не пала ніц ты ў крывавых дзеляжах.
Мой мілы край, зялёны, ціхі, вольны,
Дзяцей ты шчыра песціш на руках.
 
Заўсёды ты ў сабе шукала сілу,
З пажарышча ўставала і жыла…
І песні, недапетыя Максімам*,
Хавала і ў сэрцы берагла.
 
Мая Радзіма, мілы мой куточак!
Калыска талентаў і родны край буслоў…
Няхай нішто цябе  больш не азмрочыць!
І птушкі хай заўжды вяртаюцца дамоў…
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Стихи про родину на белорусском языке