На данной странице собраны познавательные стихи про осень на белорусском языке, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.
 

Стихи про осень на белорусском языке

У грыбах

 
Пад нагой хрумсцiць iглiца,
Што пацiху сее бор…
Сыраежкi i лiсiцы
Тут нiбыта на падбор.
Але мы iх абмiнаем –
Надта многа ўжо такiх.
Ля iмшарыны блукаем
Iбяром баравiкi.
Падаснавiкi ўбачым –
Iх падрэжам на камлi.
Казлякi старыя плачуць,
Што з сабой iх не ўзялi.
Хвоi гонкiя на ўзгорку,
Па галiнках угары
Скача спрытная ваверка.
Эх, як хораша ў бары!
 
***
 
Восень
 
Ззяе сонейка ў небе,
Але вось зусiм не грэе.
Бачу я - трава на глебе
Зранку iнеем бялее.
Скончылася баб`е лета,
Лiсце з дрэў пааблятала.
Вельмi сумна бачыць гэта,
Восень позняя настала.
Кружыцца асеннi вецер,
Хмаркi ў небе разганяе.
Дождж часцей па лужах льецца,
Зiму ў госцi запрашае.
 
***
 
Як ападае ліст...
 
Як ападае ліст, як ападае.. .
Нібы дазволу ў восені пытае. 
Бывай, галінка гнуткая, бывай! 
Няхай цяпер цябе галубіць вецер, 
Салодка закалыхвае пад вечар 
I будзіць на зары цябе няхай. 
Хіба табе, пажоўклы, я раўня? 
З табою развітацца мне не сорам, 
Як з небам — ціхім пераспелым зорам 
Перад прыходам маладога дня. 
Бывайце, сонца, поле і таполя! 
Мне час заснуць у восені ў прыполе...
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Стихи про осень на белорусском языке