На данной странице собраны познавательные стихи про любовь на белорусском языке, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.
 

Стихи про любовь на белорусском языке

Каханне ёсць!
 
Жыцце, без веры ў каханне
Шчаслівым не захоча быць,
Бо сэрцу доўгае чаканне
Не зможа шчасце засланіць.
 
Апошнія сабраўшы сілы,
Душа захоча з небыцця
Ляцець ў цудоуную краіну:
Краіну казак і жыцця...
 
Каханне ёсць, у каханні сіла,
Яно з табой на ўсё жыццё,
Жыццё каханне нарадзіла,
І толькі смерць мацней яго!
 
***
 
Далёка ад роднага краю,
Чый вобраз па кроплі зьбіраў,
У трызьненьні белага маю
Самотны паэт паміраў.
 
Ён ведаў, што болей не ўстане,
Апошнія зьлічаны дні.
Чаму ж аніхто не загляне
Зь вялікай і мілай радні?
 
Няшчасная доля – памерці
У смутку-тузе аднаму.
Дзьвярыма на першым паверсе
Хтось грукнуў, здалося яму.
 
Во – крочыць па ўсходках рыпучых,
Во – клямкаю бразгае ўжо.
I стала ад шчасьця балюча:
Няўжо гэта праўда? Няўжо?
 
О Божа! Сама Вэраніка!
Яго Вэраніка стаіць!
Галоўкаю русай панікла,
Журботна, тужліва глядзіць.
 
Букет васількоў і рамонкаў
Сьціскае ля сэрца рукой...
Праклятая Богам старонка
Зайшла да паэта ў пакой!
 
– Ну, што ж ты стаіш, Вэраніка?
Не бойся! Бліжэй падыдзі!
Я столькі гадоў цябе клікаў –
I ўсё заставаўся адзін!
 
Я зьведаў хвіліну адчаю
У гэтай чужой старане.
Цяпер адзінота, я знаю,
Навечна пакіне мяне...
 
За вокнамі пеніўся буйна
Захмелены ялцінскі май.
За вокнамі ўсплёснула бухта:
– Не плач, Вэраніка! Бывай!
 
Яшчэ ты пасьпееш самотна
Наплакацца ў горкай журбе.
Яшчэ ты адчуеш, як моцна
Яго не хапацьме табе.
 
***
 
Як часта я ў зімнюю ноч
Хадзіў ля аселіц, блукаў,
І кветкі ўзімку збіраў,
Як часта я ў зімнюю ноч.
 
Як хутка прайшла маладосць,
Бы ў нейкім скарочаным сне,
Як доўга ты снілася мне,
Як хутка прайшла маладосць.
 
Не хадзіць мне болей ля аселіц,
Кветкі ў зімку болей не збіраць,
І па шчасцю мне не сумаваць,
Не хадзіць мне болей ля аселіц...
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Стихи про любовь на белорусском языке