На данной странице собраны познавательные стихи про лето на белорусском языке, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.
 

Стихи про лето на белорусском языке

Канiкулы
 
Палi, бары паклiкалi
Са школьнага двара…
Канiкулы, канiкулы –
Вяселая пара!
Расстанемся са школаю
Мы ўсе на летнi час,
Бо лагеры вяселыя
Даўно чакаюць нас.
Там будзем днем пагодлiвым
Купацца, загараць,
З палеткаў краю роднага
Гербарыi збiраць.
А потым днямi жнiўнымi,
Як летась, як штогод,
Лугамi i далiнамi
Мы пойдзем у паход.
I радасна, i дружна мы
Час летнi правядзем,
Бадзерымi i дужымi
У светлы класс прыйдзем.
Палi, бары паклiкалi
Са школьнага двара…
Канiкулы, канiкулы –
Цудоўная пара!
 
***
 
Прыйдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
I спытаюцца нас:
«Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?»
Мы ля плоту, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
I адкажам: «Э, што там...
Мусіць, бабскім звычаем
Збегла ўпрочкі на час».
 
***
 
Хай цвiце
 
Кветачку знайшла ў траве.
Гладзiць пальчыкам – не рве.
Дзьмухаўца шкадуе Натка,
Жоўты ен, як куранятка.
 
***
 
Сонца
 
-Гэтак сонца палiць.
От носы пасмалiць! –
Дзед смяецца Апанас.
Тут пытае хтосьцi з нас.
«Хтосьтi» - гэта Косцiк:
- Дзеду, сонейка не згiне?
- Не-е-е!..
За ноч яно астыне
I на ранку зноў да нас.
Дзед сур`зны Апанас.
- Сонца, дзеткi, будзе,
Покуль будуць людзi.
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Стихи про лето на белорусском языке