На данной странице собраны познавательные стихи про Беларусь на белорусском языке, которые познакомят малышей и школьников с удивительными стихами на белорусском языке.
 

Стихи про Беларусь на белорусском языке

Там, дзе сосны цалуюцца з небам,
І дзе травы ў росах звіняць,
Дзе палі ўсе захутаны снегам,
І курганы маўклівыя спяць,
   
Там спакой небывалы Хатыні*
На душы пакідае журбу.
Ад баёў шчэ зямля не астыла…
Я малітву нябёсам пашлю…
 
Там азёры люстэркамі ззяюць,
Ціха вербы стаяць над вадой…
На Купалле* -там кветку шукаюць
Гульні, песні ўсю ноч за ракой.
 
Да зубра там - рукой дакрануцца!
Васількамі хвалюецца збожжа…
Там прыветліва вам усміхнуцца,
Там, як дома, адчуць сябе можна!
 
Гэта ўсё –Беларусь мая мілая!
Без яе, нават дзень я сумую…
Працавітая, мужная, шчырая!
Тут –Радзіма мая, тут – жыву я!
 
***
 
Наш шлях
 
Журботныя прагалы, дзе ні гляну,
I ў сёлах, і ў лясах.
Гарэлы клён схіліўся да паркану,
Сам чорны, як манах.
Стаіць адзін, раскінуўшы галіны,
Як пальцы рук сухіх,
I шум яго празрыстае чупрыны
Змяніўся і прыціх.
Навокала раскіданы магілы —
Руіны гумен, хат.
Гудзе, скуголіць вецер легкакрылы
На старасвецкі лад.
I хоць што крок малюнкі разбурэння,
Пабоішчаў сляды, —
Зямля ж цвіце, і покрыў аднаўлення
Тчэ засеў малады.
Прайшла вайна, як віхар-навальніца
Пад грукат перуноў,
А край жыве, гаючая крыніца
Струменіцца ізноў.
Разгорне люд, нібы арол той, крылы,
Плячамі павядзе, —
Такі размах раскованае сілы
Не быў яшчэ нідзе.
Старое ўсё мы пусцім на ўзві-вецер
Пад веснавую трэль.
Кажу — такіх, як наша, ва ўсім свеце
Не знойдзецца зямель!
 
***
 
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
 
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
 
Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам
 
Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..
 
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
 
І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.
Понравилось? Расскажи об этой странице друзьям!

Сайт развития ребенка Умные дети

На сайте развития ребенка вы найдете полезную информацию о обучение детей, о развивающих игр для детей, о раннем развитии ребенка, интересные статьи, а также полезные материалы для обучения. Все это на портале развития ребенка Умные дети.

Стихи про Беларусь на белорусском языке